Паведаміце пра махлярства
Калі махляр просіць вас адправіць яму грошы праз Western Union, паведаміце нам пра гэты выпадак.
Выберыце сваю краіну ніжэй і патэлефануйце на гарачую лінію па барацьбе з махлярствам.
Патэлефануйце на гарачую лінію па махлярстве:
Мы сочым за тэндэнцыямі ў махлярстве і прымяняем нашы веды, каб дапамагчы іншым карыстальнікам перахітрыць махляроў.
Калі вы атрымалі падазроны электронны ліст, перашліце яго на адрас spoof@westernunion.com. Абавязкова перасылайце арыгінальны ліст: НЕ ТРЭБА выразаць ці ўстаўляць яго змесціва.
Таксама неадкладна адпраўце скаргу аб махлярстве або паведаміце пра такі выпадак у органы ўлады.
Вы завялі новае знаёмства ў сацыяльных сетках, на інтэрнэт-форуме або вэб-сайце знаёмстваў, і вас папрасілі аплаціць праезд ці іншыя неадкладныя выдаткі.
Парада: не адпраўляйце грошы тым, каго не ведаеце асабіста.
Калі вас просяць авансам аплаціць пазыку, крэдытную карту, грант або атрыманне грошай у спадчыну.
Парада: не адказвайце на паведамленні ад невядомых адпраўшчыкаў.
Махляры размяшчаюць падробленыя тавары для продажу на спецыялізаваных сайтах або гандлёвых пляцоўках і просяць пакупнікоў адправіць грошы.
Не паддавайцеся на ўгаворы!
Парада: купляйце рэчы толькі на добра вядомых і вартых даверу вэб-сайтах.
Калі нехта са сваякоў тэлефануе, кажа, што трапіў у надзвычайную сітуацыю і патрабуе адправіць грошы НЕАДКЛАДНА.
Парада:
ніяк не рэагуйце і не адказвайце на гэту просьбу.
Задавайце шмат пытанняў, каб спраўдзіць, што гэта сапраўды член вашай сям’і, і ўдакладніце ў іншага члена сям’і пра гэту надзвычайную сітуацыю.
Калі нехта выдае сябе за сябра, члена сям’і або вартую даверу асобу і падманам прымушае вас адправіць грошы.
Парада: трымайце сваю асабістую інфармацыю ў сакрэце.
Ашуканцы выкарыстоўваюць перыяды высокага попыту на арэнду нерухомасці і размяшчаюць аб’явы з прапановамі па нерэальна нізкіх цэнах.
Парада: выкарыстоўвайце правераныя вэб-сайты арэнды жылля і не адпраўляйце грошы ненадзейнымі спосабамі.
Калі «начальнік» адпраўляе вам чэк на аплату «выдаткаў па працаўладкаванні», а потым просіць вярнуць грошы.
Чэк будзе адхілены, і вы панесяце адказнасць за ўсю суму грошай.
Парада: калі вам прыслалі чэк, пачакайце, пакуль ён пройдзе клірынг, і толькі потым адпраўляйце грошы (сродкі могуць быць даступныя раней, але клірынг можа заняць 10-14 дзён).
Вы атрымалі віншаванне з перамогай ад невядомага адпраўшчыка.
Махляры любяць выкарыстоўваць мары аб выйгрышах у латарэю ці таталізатар.
Парада:
навучыцеся распазнаваць падробкі.
Сапраўдныя арганізатары такіх гульняў звяжуцца з вамі непасрэдна праз афіцыйныя каналы.
Заўсёды спраўджвайце, перш чым адпраўляць грошы!
Скажыце «не» махлярству!
Паглядзіце рэкамендацыі, якія дапамогуць не стаць ахвярай ашуканства і перахітрыць махляроў.
Навучыцеся абараняць сябе і дзейнічаць больш разумна, а затым падзяліцеся гэтымі ведамі з іншымі.
Падпісвайцеся на нас, каб быць у курсе новых спосабаў, якімі махляры спрабуюць завалодаць вашымі грашыма.