Цэнтр рэсурсаў па махлярстве

Абараніце сябе ад махлярства

Адпраўляйце грошы праз Western Union толькі сябрам і сваякам.

 

Калі нехта, з кім вы асабіста не знаёмыя, просіць вас адправіць грашовы перавод, не адказвайце яму. Выкарыстоўвайце надзейныя паролі і не адкрывайце невядомыя спасылкі. Не паведамляйце нікому асабістую інфармацыю.

 

Заўвага. Пасля адпраўкі або залічэння пераводу кампанія Western Union, магчыма, не зможа вярнуць вам грошы. Калі грошы яшчэ не былі адпраўлены ці залічаны, вы можаце паведаміць нам, падаўшы заяву пра махлярства.

 

Калі махляр папрасіў вас адправіць грошы праз сэрвісы Western Union, патэлефануйце на нашу гарачую лінію па махлярстве і паведаміце нам пра гэта.

 

Будзьце асабліва ўважлівымі, калі нехта раптам з’яўляецца з ніадкуль і просіць вас адправіць грошы па якой-небудзь з наступных нагод:

Экстранная сітуацыя

Антывірусная абарона

Купля ў інтэрнэце

Плата ці дэпазіт за арэнду нерухомай маёмасці

Тайны пакупнік

Дабрачыннае ахвяраванне

Аплата падаткаў

Камісія за атрыманне крэдытнай карткі або пазыкі

Атрыманне выйгрышу ў латарэю або прыза

Магчымасць працаўладкавання

Рашэнні па пытанні іміграцыі

Прапановы тэлемаркетынгу

Не дазваляйце махлярству застацца незаўважаным

Калі вы паведамляеце пра махлярства, вы дапамагаеце знізіць імавернасць таго, што нехта іншы будзе ашуканы. Гэта таксама дапамагае праваахоўным органам выяўляць і прадухіляць махлярствы.

 

Калі вы лічыце, што сутыкнуліся з махлярствам, мы рэкамендуем звярнуцца ў мясцовыя праваахоўныя органы і да іншых рэсурсаў па абароне спажыўцоў.

 

Паведамляць пра махлярства — вельмі важна. Гэта дапамагае інфармаваць спажыўцоў і дае ўладам інфармацыю пра актуальныя віды махлярства. Мы супрацоўнічаем з паліцэйскімі органамі па ўсім свеце, але нашай роллю не з’яўляецца праваахоўная дзейнасць. Мы супрацоўнічаем з дзяржаўнымі ўстановамі і дапамагаем у расследаваннях і прыцягненні да адказнасці людзей, якія злоўжываюць нашымі сэрвісамі.

Што варта ведаць

Як выявіць махлярства?

Махлярствы не заўсёды адбываюцца пэўным чынам. Але яны маюць тыповыя прыкметы, па якіх іх можна пазнаць і пазбегнуць:

  • Махляр будзе прасіць адправіць грошы, робячы выгляд, што ўзнікла экстранная сітуацыя. Калі вы асабіста не знаёмыя, лепш не адпраўляць грашовы перавод.
  • Калі вашы паролі лёгка адгадаць ці яны лёгкадаступныя, махляры могуць узламаць вашы ўліковыя запісы. Выкарыстоўвайце надзейныя паролі і не паведамляйце іх нікому.
  • Для прыцягнення ўвагі махляры выкарыстоўваюць электронную пошту, сацыяльныя сеткі, тэкставыя паведамленні і тэлефонныя званкі. Як правіла, іх паведамленні змяшчаюць граматычныя або арфаграфічныя памылкі ў адрасах электроннай пошты. Перш чым адказаць, пільна ўсё праверце.

Што будзе, калі падаць заяву пра махлярства?

Пасля падачы заявы пра махлярства нашы спецыялісты аддзела па барацьбе з махлярствам разгледзяць яе. Пры неабходнасці наша каманда звернецца да вас па дадатковую інфармацыю. У залежнасці ад стану пераводу ў нас можа быць магчымасць вярнуць вам сродкі. Вы атрымаеце ад нас электронны ліст са станам вашай заявы.

Важна памятаць, што кампанія Western Union не можа злавіць махляроў. Мы супрацоўнічаем з праваахоўнымі органамі і дапамагаем у расследаванні злачынстваў і прыцягненні да адказнасці людзей, якія карыстаюцца нашымі паслугамі ў махлярскіх мэтах.

Ці будуць вернуты сродкі за грашовы перавод?

Калі вы лічыце, што перавод быў адпраўлены не таму чалавеку, неадкладна патэлефануйце ў службу падтрымкі кліентаў, каб скасаваць яго. Калі перавод яшчэ не атрыманы, не адпраўлены ці не залічаны, сродкі за яго будуць поўнасцю вернуты.

Што Western Union робіць для прадухілення махлярства?

Каб лепш абараніцца ад махлярства, мы паведамляем людзям пра віды махлярства праз розныя каналы, даём парады і рэсурсы кліентам і інвестуем сродкі ў адпаведныя тэхналогіі. Атрымаўшы паведамленне пра махлярства, мы дапамагаем праваахоўным органам і даём усю інфармацыю, якая патрабуецца для расследавання злачынства.

Што рабіць, калі я атрымаю падазроны электронны ліст з просьбай адправіць перавод праз Western Union?

Адпраўце нам гэты ліст у зыходным выглядзе на адрас spoof@westernunion.com. Увага: гэта не будзе азначаць, што вы падаяце заяву пра махлярства. Каб паведаміць пра махлярства, падайце заяву пра махлярства анлайн ці патэлефануйце на нашу гарачую лінію па махлярстве.

Будзьце ў курсе

Сачыце за намі ў сацыяльных сетках: так вы зможаце атрымліваць актуальную інфармацыю пра актуальныя віды махлярства і пра тое, як абараніць сябе. Давайце разам паспрабуем #ПерахітрыцьМахляроў (#BeFraudSmart)!

Сачыце за абвесткамі і навінамі